У амерыканскім Масачусетс дашчэнту згарэла Першая баптысцкая царква Уэйкфілд, якая была пабудавана яшчэ 150 гадоў таму, паведамляе bostonglobe.com.
На кадрах з месца здарэння бачна, як полымя ахоплівае царкву. Каля 100 пажарных, якія працавалі на месцы здарэння, спрабавалі ўтаймаваць полымя, але ім не ўдалося патушыць агонь. 150-гадовая пабудова выгарэла дашчэнту.
Мяркуюць, што пажар пачаўся пасля ўдару маланкі. Пацярпелых і загінулых, на шчасце, няма.





