Ціма Беларускіх, фота з уласнага архіву музыкі.

На першы сольнік Цімы ў гэтым месяцы раскупілі 1200 квіткоў, і ён ужо рыхтуе новы канцэрт, які пройдзе ў Мінску ў пачатку лістапада.

Чакаюць рэпера, якога некаторыя крытыкі параўноўваюць з Максам Каржом, ва ўсіх буйных беларускіх гарадах, а таксама ў Рызе, Маскве і Адэсе. Гастрольны графік Беларускіх распісаны на некалькі месяцаў наперад. Вядома, што цяпер ён працуе над запісам альбома.

У чарце Яндэкс.Музыкі Беларускіх абышоў Imagine Dragons і Філіпа Кіркорава.

Той самы зорны трэк.

Новы хіт — «Незабудка».

Што пра яго вядома?

Беларускі рэп-лэйбл Kaufman Label і ўся менеджарская каманда заўзята ахоўвае свайго падапечнага ад інтэрв'ю: усе ранейшыя спробы дамовіцца з ім на гутарку пакуль заканчваліся безвынікова.

У відэаінтэрв'ю свайму ж лэйблу Цімафей расказваў, што музыкай пачаў займацца з таго моманту, як бацькі аддалі яго ў школу віяланчэлі, пасля вучыўся ў музычным каледжы. Са сваімі трэкамі спрабаваў прабіцца на вялікую сцэну яшчэ ў 2011 годзе, але, як відаць, яго творчасць стрэліла ў сэрца слухачоў (асабліва школьнікаў) толькі цяпер.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?