У абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесены тэкст «Хто не скача, той [рускі]».
Фота: Радыё Свабода.
Тэкст цяпер нельга насіць на любых носьбітах інфармацыі (сцягах, транспарантах, вымпелах і г.д.).
Больш за тое, гэтую фразу цяпер нельга згадваць у СМІ
Цяпер за гэтыя дзеянні могуць скласці пратакол па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць) і пакараць штрафам да 50 базавых велічынь (1225 рублёў) або арыштам.





