Выбуховыя прылады, адпраўленыя па сямі адрасах ў ЗША, знаходзіліся ў 15-сантымятровых трубках, якія змяшчаюць аскепкі шкла ў якасці паражальных элементаў. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на праваахоўныя органы.

Унутры бомбаў таксама знайшлі порах, акумулятар кнопачнага тыпу, дэтанатар і лічбавыя гадзіннікі. Прылады ўтрымлівалі элементы, якія выкарыстоўваюць пры стварэнні дзеючых бомбаў, адзначыла газета. Пакуль афіцыйна невядома, ці былі адпраўленыя бомбы дзеючымі. Апытаныя эксперты дапусцілі, што гэта маглі быць муляжы выбуховых прылад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна