Прыкладна а 5 ранку супрацоўнікі міліцыі забралі з гатэля IBB у Мінску ўкраінскага журналіста Міколу Балабана. Праз некалькі гадзін знаходжання ў пастарунку Балабана адпусцілі.
Сам журналіст ніяк не каментуе затрыманне. Праз некалькі гадзін знаходжання ў пастарунку яго адпусцілі.
Балабан знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў мінскім Медыяменеджмент і ІТ форуме. Ягоны выступ запланаваны сёння на 14 гадзіну. Балабан з’яўляецца заснавальнікам сайта The Village Украіна.





