Андрэй Балабін справа.Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by
Балабін — ураджэнец Оршы. У рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнэсмэнаў Беларусі ён займае 133-е месца.
Кошт угоды — каля 10800 рублёў.
У каментары «НН» бізнэсмэн распавёў, навошта ён набыў гэтую хату і што будзе з ёй рабіць.
«Лічу, што падтрыманне праектаў у галіне культуры — абавязак кожнага беларускага бізнэсмена. 2018 год у Беларусі прысвечаны малой радзіме. Орша — горад, дзе я нарадзіўся, тут прайшло маё дзяцінства, гэта дарагое для мяне месца. Рады паўдзельнічаць у праекце, які папулярызуе мой горад і выдатных, таленавітых землякоў», — распавёў Балабін.
Ён збіраецца рэканструяваць дом, вярнуць яму гістарычнае аблічча.
«У маіх мэтах — перадаць абноўлены дом-музей роднаму гораду. Планавы тэрмін: 26 лістапада 2020 года да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка», — удакладніў бізнэсмен.





