Кадр CNN

Кадр CNN

Паліцыя вывучае падазроную пасылку, накіраваную амерыканскаму акцёру Роберту Дэ Ніра. Пра гэта паведамляе CNN.

Пасылка падобная да тых, якія атрымалі раней былы прэзідэнт ЗША Барак Абама, былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан, мільярдэр Джордж Сорас і іншыя. У іх была выбухоўка.

Падазроны пакет таксама паступіў напярэдадні ў рэдакцыю тэлеканала CNN, праз што будынак эвакуіравалі. Усе разасланыя па ЗША бомбы выявіліся дзейныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна