Сёння прайшло пасяджэнне футбольнага арбітражу АБФФ па пытанні Паўла Савіцкага. Прынята рашэнне, што брэсцкае «Дынама» павінна выплаціць «Нёману» кампенсацыю ў памеры 265 тысячы даляраў. На пасяджэнні прысутнічаў бос брэсцкага «Дынама» Аляксандр Зайцаў, перадае беларуская «Трыбуна».
Раней камітэт па статусе і пераходах АБФФ пастанавіў выплаціць «Нёману» за атакуючага паўабаронца 398,23 тыс. даляраў. Аднак брэсцкі клуб падаў апеляцыю.
Савіцкі перайшоў у «Дынама» ў снежні 2017 года. Першапачаткова «Нёман» патрабаваў кампенсацыю ў 600 тысяч даляраў, але пазней бакі дамовіліся на 211, але берасцейцы не выплацілі іх праз тое, што гродзенцы нібыта парушылі ўмову аб прыватнасці перамоваў. У Брэста ёсць месяц, каб разлічыцца з нёманцамі.





