Разам з Букмекерскай канторай Марафон працягваем сачыць за нашай вышэйшай лігай.
Зусім крыху засталося да вырашэння галоўных інтрыг чэмпіянату. Рэальна за медалі яшчэ гатовыя пазмагацца шэсць каманд. Не менш за шэсць, мабыць, будуць змагацца і за выжыванне. Канцоўка падорыць яшчэ шмат цікавых гульняў.
Паглядзім, што выбітнага будзе ўжо на гэты ўік-энд. Традыцыйна агляд тура ад «Нашай Нівы».
«Іслач» — «Мінск»
- 26.10 / 15:00. Стадыён ФК «Мінск»
- Каэфіцыенты: «Іслач» (перамога) — 2,36; нічыя — 2,81; «Мінск» (перамога) — 3,44
«Мінск» папіў крыві ў «Дынама». Фота з пабліка ў vk.com.
Гульня пройдзе ў будні дзень а 15:00. Вывеска ўжо так сабе. Але «ваўкі» тут не дужа вінаватыя: на стадыёне «Мінска» не працуе электрычнасць. «Іслач» двойчы запар перамагла і цяпер можа адчуваць сябе больш упэўнена. Дарэчы, гульцы з Мінскага раёна пабілі рэкорд па сярэдняй колькасці гульняў, праведзеных футбалістамі, старэйшымі за 33 гады. Стары вол ніколі баразны не сапсуе.
«Мінск» выдаў феерычную гульню з землякамі з «Дынама» ў мінулым туры. Матч скончыўся з баявым лікам 3:3, а дубль аформіў украінскі легіянер «Мінска» Насібулін. У каманды ўсё добра з настроем. Шкада толькі, што налета большасць гульцоў «Мінска» разбягуцца па іншых клубах, а то б моцная была каманда.
Прагноз «НН»: «Мінск» не саступіць.
«Дняпро» — «Слуцк»
- 26.10 / 18:00. Магілёў, стадыён «Спартак»
- Каэфіцыенты: «Дняпро» (перамога) — 5,7; нічыя — 3,72; «Слуцк» (перамога) — 1,6
У «Дняпра», канечне, застаюцца тэарэтычныя шанцы на заставанне ў вышэйшай лізе. Але ад гульні каманды ўсё болей і болей патыхае безнадзейнасцю. Калі не перамогуць «Слуцк», то камандзе ў самы час замаўляць квіткі ў Ліду, Бабруйск і Жыткавічы. У першай лізе будзе весела.
«Слуцк» пасыпаўся. І гэта было чакана. Каманда даўно ўжо зразумела, што не пойдзе на паніжэнне ў класе, але і да высокіх месцаў ім далёкае. Адзінае, што павінна цікавіць случакоў — гэта першае месца ў спісе бамбардзіраў Яўгена Шыкаўкі, але каманда ўжо не забівае чытыры гульні запар. У Паўла Савіцкага шанцы на перамогу ў гэтай спрэчцы заўважна растуць.
Прагноз «НН»: перамога «Слуцка».
«Тарпеда» — «Віцебск»
- 27.10 / 14:00. Стадыён «Трактар»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда» (перамога) — 9,4; нічыя — 4,6; «Віцебск» (перамога) — 1,34
«Гэй, ліцвіны, Бог нам радзіць!» — так мінскае «Тарпеда» запрашае на чарговы тур чэмпіянату. Аўтазаводцы вырашылі прысвяціць дадзены матч вялікаму князю літоўскаму Вітаўту. Чакаецца рэканструкцыя сярэднявечных баёў, чаканка манет і шмат іншых актыўнасцяў. Бярыце дзяцей і ідзіце на «Трактар». Павінна быць цікава.
Ніхто не ведае, калі ў «Віцебска» будзе наступны шанец зачапіцца за тройку? Праз год, праз дзесяць? Каманда настроеная рабіць гісторыю тут і цяпер. Тым больш, што пасля «асечкі» мінскага «Дынама» каманда зноў паднялася на запаветны трэці радок, які дасць не толькі бронзу, але і дазволіць пагуляць налета ў Лізе Еўропы.
Прагноз «НН»: перамога «Віцебска».
«Гарадзея» — «Смалявічы»
- 27.10 / 16:00. Стадыён «Гарадзея»
- Каэфіцыенты: «Гарадзея» (перамога) — 2,06; нічыя — 2,81; «Смалявічы» (перамога) — 4,4
Гарадзейцы мужна біліся тыдзень таму з БАТЭ. Забіць у Барысаве чэмпіёну ажно два галы — гэта шмат чаго вартае. Праўда, не абышлося і без несправядлівасці. Шмат каму падалося, што адзін з галоў у вароты «цукровых» забіваўся рукой. Няўжо цяпер фартуна не аддасць даўгі камандзе з «Гарадзеі»?
«Смалявічы» пакуль прыцягвалі да сябе ўвагу тым, што на хатніх матчах каманды з’явіўся баяніст. Душэўна: глядзіш футбол, а побач нехта баян рве. Для самой каманды не ўсё вясёлкава, яна на адлегласці выцягнутай рукі ад вылету. Для абодвух клубаў гульня будзе звышпрынцыповай. Пераможца хоць на час ды ўздыхне з палёгкай.
Прагноз «НН»: перамога «Гарадзеі».
«Нёман» — «Прамень»
- 27.10 / 18:00. Стадыён «Нёман»
- Каэфіцыенты: «Нёман» (перамога) — 1,48; нічыя — 3,8; «Прамень» (перамога) — 7,6
«Нёману» пасля дзвюх паразаў запар ужо яўна не дабрацца да медалёў. Каманда можа быць задаволеная іншай перамогай — судовай. Арбітраж АБФФ прыняў рашэнне, што брэсцкае «Дынама» павінна сплаціць «Нёману» 265 тысяч даляраў за маладога вундэркінда Паўла Савіцкага. Праўда, пакуль незразумела, ці пагодзіцца на гэта «Дынама».
«Прамень» у вельмі-вельмі складанай гульні вырваў усё ж перамогу ў «Гомеля». Гэтыя тры пункты дужа былі патрэбныя мінчукам для выратавання. І пакуль што «Прамень» займае прахадны 14-ы радок. Праўда, каманда выклікае шмат пытанняў. Сваёй публікай у Мінску яна пахваліцца не можа. Ці трэба такая каманда ў эліце?
Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».
«Тарпеда-БелАЗ» — «Шахцёр»
- 28.10 / 15:00. Стадыён «Тарпеда»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 2,93; нічыя — 3,15; «Шахцёр» (перамога) — 2,43
Чатыры перамогі запар — і жодзінскае «Тарпеда» ўсё яшчэ ў ліку тых каманд, якія вядуць змаганне за медалі. Да трэцяга месца — сем пунктаў. У прынцыпе і нямала, але адыграцца можна. Галоўнае — перамагаць вось у такіх важных сустрэчах, як гэтая.
Настаўнік «Шахцёра» Сяргей Ташуеў рэзка прайшоўся па практыцы нашых клубаў пераносіць гульні. Расійскі спецыяліст выступае рашуча супраць такіх вольнасцяў. Каляндар, маўляў, роўны для ўсіх. Гуляйце і перамагайце. «Шахцёр» на дадзены момант — гэта галоўны пераследвальнік БАТЭ ў барацьбе за золата.
Прагноз «НН»: «Тарпеда-БелАЗ» не саступіць.
«Дынама» (Мінск) — «Дынама» (Брэст)
- 28.10 / 17:00. Стадыён «Дынама»
- Каэфіцыенты: «Дынама-Мінск» (перамога) — 2,6; нічыя — 3,32; «Дынама-Брэст» (перамога) — 2,6
Брэст выдаў добры матч з «Тарпеда». Фота vk.com.
Столькі ўжо ў камандах сувязяў і перасячэнняў. Вось, напрыклад, Аляксей Гаўрыловіч пачынаў сезон у Брэсце, а цяпер гуляе ў Мінску. Арцём Быкаў жа паехаў па процілеглым маршруце. Цяпер абодва ўпэўненыя, што могуць дапамагчы сваім камандам перамагчы ў такім прынцыповым супрацьстаянні.
Перад гульнёй экскурсію па «Дынама» правядзе легендарны Эдуард Малафееў. Што тычыцца Брэста, то інтэрнэт быў уражаны тэхнікай чэшскага настаўніка «Дынама» Марцэла Лічкі, які не проста прыняў мяч, які ляцеў здалёк, але апрацаваў яго і аддаў дакладны пас. Берасцейцаў на наступным тыдні чакае яшчэ цяжкі матч з БАТЭ.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.
«Гомель» — БАТЭ
- 28.10 / 19:00. Стадыён «Цэнтральны»
- Каэфіцыенты: «Гомель» (перамога) — 8,8; нічыя — 4,9; БАТЭ — 1,33
У «Гомеля» чатыры паразы запар. Настаўнік каманды кажа, што клуб трапіў у «чорную паласу». Зрэшты, да вылету яшчэ далёка. І думаць пра гэта «зялёна-белым» не трэба. Наўрад ці ў такім настроі «Гомель» будзе здатны навязаць барацьбу чэмпіёну.
БАТЭ прыедзе на берагі Сожа пасля цяжкога выезду ў Лондан. Гульня з «Чэлсі», мабыць, больш значная ў графіку барысаўцаў. У выпадку перамогі БАТЭ будзе амаль немагчыма дагнаць. І на шыях гульцоў будуць матляцца новыя залатыя медалькі.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах! Калі ўпэўненыя ў сваіх сілах, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





