У міліцыі афіцыйна паведамілі пра затрыманне кіроўцаў Hyundai і Mercedes з расійскімі нумарамі, якія збілі кіроўцу маршруткі ў Мінску. Імі аказаліся 42-гадовы жыхар Стаўрапаля і 46-гадовы жыхар Баку.
Падчас затрымання яны ехалі па трасе М1 у бок мяжы.
Нарад ДАІ затрымаў і перадаў мужчын супрацоўнікам крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска і АМАПу.
Распачата крымінальная справа па артыкуле «хуліганства, здзейсненае групай асоб». Прызначана экспертыза.
Учора ў Мінску Hyundai і Mercedes з расійскімі нумарамі заблакавалі маршрутку № 1077. Невядомыя людзі выцягнулі кіроўцу маршруткі з салона, адзін з іх ударыў яго па твары, другі ў гэты час трымаў мужчыну.
Чытайце таксама: У Мінску невядомыя на машынах з расійскімі нумарамі заблакавалі маршрутку і зламалі сківіцу кіроўцу ВІДЭА





