Чытайце таксама: Кіраўнік БРСМ параўнаў факты пра рэпрэсіі НКВД супраць беларускай інтэлігенцыі з праграмамі Рэн-ТВ
Дзмітрый Варанюк.
— Тэма масавых расстрэлаў — сумная і журботная. І моладзь, вядома, мусіць ведаць і такія цёмныя старонкі сваёй гісторыі. Але часам, пры недахопе інфармацыі, гістарычныя факты абрастаюць міфамі і становяцца спекулятыўнымі, што можа вылівацца ў падобныя супрацьпастаўленні — менавіта таму я згадаў стылістыку праграм аднаго з каналаў. І я, як і многія, лічу, што гэтую сумную дату трэба памятаць, а загінулыя там людзі павінны быць ушанаваныя: адпаведнае даручэнне аб помніку ў Курапатах нядаўна даў кіраўнік краіны. Але таксама я лічу некарэктным супрацьпастаўляць стагоддзе ўтварэння ВЛКСМ і курапацкія расстрэлы.





