Pixabay.com
У 2017-м годзе, па дадзеных Еўрастата, амаль 52 тысячы беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў Еўрасаюзе. Большасць — у Польшчы, піша Tut.by.
Еўрастат паведамляе, што ў мінулым годзе 51 841 беларус атрымаў дазвол на жыхарства ў Еўрасаюзе.
- Польшча — 42 756
- Літва — 2874
- Чэхія — 1212
- Германія — 1050,
- Вялікабрытанія — 621
- Латвія — 484
- Швецыя — 316
- Нідэрланды — 213.
Менш за ўсё беларусаў у ЕС атрымалі дазвол на жыхарства ў асацыяваным з ЕС Ліхтэнштэйне — тры чалавекі.
З усіх амаль 52 тысяч толькі 1968 чалавек атрымалі дазвол на жыхарства ў ЕС у мінулым годзе па прычыне вучобы. З іх 953 — у Польшчы, 223 — Чэхіі, 141 — Нямеччыне, 104 — Італіі, 93 — Літве.
Па працы дазвол на жыхарства ў ЕС атрымалі 26 583 беларусы. З іх у Польшчы 22 192 чалавекі, Літве — 2537, Чэхіі — 628 чалавек, 203 — у Германіі, у асацыяванай з ЕС Нарвегіі — 125, Швецыі — 104.
Па сямейных абставінах у ЕС дазвол на жыхарства ў мінулым годзе атрымалі 2994 беларусы і беларускі. З іх 642 у Германіі, 322 — Італіі, 211 — Польшчы, 200 — Вялікабрытаніі, 179 — Швецыі.





