ТАСС

ТАСС

Памёр славуты расійскі акцёр Мікалай Карачанцаў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на сына артыста.

Ён памёр напярэдадні свайго 74-годдзя. 27 кастрычніка ў яго быў бы дзень народзінаў.

Як распавяла радыёстанцыі «Гаворыць Масква» жонка артыста Людміла Поргіна, ён памёр у 9 раніцы 26 кастрычніка ў Маскоўскай гарадской анкалагічнай бальніцы. У яго перасталі дзейнічаць ныркі.

Мікалай Карачанцаў у канцы лютага 2005 года трапіў у сур'ёзную аварыю, у яго была чэрапна-мазгавая траўма, некалькі дзён ляжаў у коме, і потым усе гэтыя гады лячыўся.

Карачанцаў вядомы па фільмах «Белыя росы», «Сабака на сене», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Прыгоды Электроніка», «Пастка для самотнага мужчыны», рок-оперы «Юнона і Авось».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0