flickr.com
У Іспаніі 18 былых лідараў руху за незалежнасць Каталоніі паўстануць перад судом. Дзевяці інкрымінуецца мяцеж у сувязі са спробай аддзялення Каталоніі ад Іспаніі ў кастрычніку 2017 года, паведаміў Вярхоўны суд у Мадрыдзе. За спробу бунту ў Іспаніі прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 25 гадоў, паведамляе Deutsche Welle.
Па рашэнні Вярхоўнага суда, на лаве падсудных, у ліку іншых, апынецца былы намеснік кіраўніка ўрада Каталоніі Арыол Жункерас. У цяперашні час Жункерас разам з цэлым шэрагам іншых лідэраў каталонскіх сепаратыстаў знаходзіцца ў следчым ізалятары.
Суд, аднак, не будзе разглядаць справу былога лідара сепаратыстаў Карлеса Пучдэмона, бо той знаходзіцца ў выгнанні ў Бельгіі, а іспанскае правасуддзе не дазваляе весці падобны працэс у адсутнасці абвінавачанага.
Вярхоўны суд не прызначыў дату судовага працэсу, аднак, па паведамленнях іспанскіх СМІ, ён, па ўсёй бачнасці, адкрыецца ў пачатку 2019 года.





