ДТЗ адбылося 24 кастрычніка прыкладна 17.00 на аўтадарозе Ушачы — Вілейка.

— Мужчына на фуры «Scania» рухаўся ў бок Вілейкі, — расказаў выданню «Шлях перамогі» інспектар аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС Андрэй Дзяруга. — На 120 кіламетры на закругленні дарогі направа ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на адбойную агароджу маста. У выніку ДТЗ фура склалася напалову. Для яе эвакуацыі спатрэбілася дапамога сельгастэхнікі — на дадзеным участку дарогі некалькі гадзін быў абмежаваны рух.

Па словах Андрэя Дзяругі, кіроўца не пацярпеў, быў цвярозы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна