Альпініст Войцех Ябчынскі ўзышоў на самы высокі пункт Польшчы — гару Рысы. Ён вельмі здзівіўся, калі пабачыў хатняга ката. Мужчына сфатаграфаваў жывёлу і падзяліўся здымкамі ў сацыяльных сетках, перадае Dailymail. 

«На жаль, яго чакае смерць у гарах. Было б нядрэнна, калі б нехта паспрабаваў забраць ката ў бяспечнае месца», — падпісаў ён здымак.

Войцех Ябчынскі распавёў Daily Mail, што адчуваў сябе героем, калі нарэшце падняўся на вышыню ў 2500 метраў. Аднак крыху засмуціўся, калі ўбачыў ката, які нязмушана мыўся на вяршыні. Жывёла адчувала сябе важна і зусім не здзівілася з'яўленню чалавека. Войцех стаў яму цікавы толькі падчас абеду. Кот пераступіў праз свой гонар і прыйшоў на пах ежы.

Альпініст лічыць, што хвастаты прыйшоў на вяршыню з турыстычнай хаткі, якая знаходзіцца на схіле гары. Прынамсі, ён вельмі падобны да хатняга, адзначыў мужчына.

Некаторыя карыстальнікі асудзілі паляка, які спусціўся з вяршыні без ката, пакінуўшы яго на волю лёсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0