БелТА

БелТА

Барацьба з фэйкавымі (ілжывымі навінамі) сёння актуальная для ўсіх краін свету незалежна ад памеру іх тэрыторыі і ўзроўню развіцця.

Пра гэта 26 кастрычніка на рабочай сесіі «Палітыка дэзінфармацыі — пагроза стабільнасці ў сучасным свеце» ў рамках VI Міжнароднага гуманітарнага форуму ў Баку сказаў кіраўнік выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук.

Ён са шкадаваннем адзначыў, што фэйкавыя навіны сталі часткай нашага жыцця, а ілжывая інфармацыя можа аказваць рэальны ўплыў на падзеі і становіцца дасягальнай у паўсядзённым жыцці.

Дзмітрый Жук заклікаў пастаўшчыкоў інфармацыі не забываць аб журналісцкай этыцы і неабходнасці правяраць дакладнасць фактаў.

«Рэальны журналіст нясе адказнасць за тое, што напісаў, за паўнату, дакладнасць цытат і, самае галоўнае, ён нясе адказнасць за сваю рэпутацыю. А СМІ, у якім ён працуе, нясе адказнасць за гэтага журналіста і за сваё рэнамэ ў грамадстве», - заявіў Дзмітрый Жук. Ён дадаў, што ў выпадку з сацыяльнымі сеткамі, адкуль, як правіла, выплываюць усе фэйкі, такой адказнасці няма ў прынцыпе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0