Прэм’ер‑міністар Беларусі cёньня ён узяў удзел у нарадзе прэзыдыюму Савету міністраў, дзе разглядалася пытаньне аб інвэстыцыйным працэсе па выніках 9 месяцаў 2008 году.

С.Сідорскі заклікаў: «Зразумейце, мы не выжывем без інвэстыцый, бяз новых праектаў».

Ён назваў ганебнай сытуацыю, калі падчас інвэстыцыйнага форуму ў Лёндане асабіста мусіў вырашаць пытаньні з патэнцыйнымі інвэстарамі, якія не знайшлі падтрымкі ў міністэрствах. У якасьці прыкладу ён згадаў, што кампанія «Катэрпілар» (ЗША) ужо 8 месяцаў «ходзіць каля міністра прамысловасьці і прапануе сумесныя праекты зь БелАЗам, а міністар кажа, што яму гэта ня трэба».

«Мінэканомікі прапануе ўчорашнія думкі», — заявіў С.Сідорскі.

Ён адзначыў, што ня толькі органы кіраваньня ў Менску, але і мясцовыя органы ўлады не выконваюць рашэньня ўраду па прыцягненьні інвэстыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?