Сёння ў Брэсце 31-гадовы кіроўца BMW на закругленні дарогі не абраў бяспечную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль перакуліўся некалькі разоў, паведамляе брэсцкае ДАІ.

У сувязі з тым, што кіроўца не быў прышпілены рэменем бяспекі, яго выкінула з салона аўтамабіля праз люк на даху машыны. Кіроўца з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0