У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская, і кожны сам робіць выбар, на якой з іх размаўляць, так кіраўнік міністэрства інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч пракаментаваў «РИА Новости» заяву ўкраінскага віцэ-прэм'ера Генадзя Зубко.

Раней віцэ-прэм'ер, міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко на форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі звярнуўся да беларускіх удзельнікаў мерапрыемства з прапановай выступаць на беларускай мове. Сам Зубко гаварыў па-ўкраінску. А вось беларускія чыноўнікі працягвалі прамаўляць па-руску.

Чытайце таксама: Віцэ-прэм'ер Украіны на форуме ў Гомелі прапанаваў беларускім чыноўнікам выступаць па-беларуску. Тыя не пагадзіліся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0