У Менску затрымалі і дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі грамадзяніна Украіны Міколу Латанскага, піша «Радыё Свабода».

Яго затрымалі позна ўвечары 23 кастрычніка ў гатэлі «Славянскі», што побач з Мінск-Арэнай. Прычынай стала тое, што ён знаходзіцца ў спісах асоб, непажаданых для знаходжання ў Расіі.

Мікола Латанскі сцвярджае, што яго адпусцілі з загадам да 24 кастрычніка пакінуць тэрыторыю Беларусі. Ва Ўкраіну ён вяртаўся аўтамабілем разам са сваёй жонкай Тацянай. «Ніколі я так моцна не імкнуўся на бацькаўшчыну. Украіна — свабодная краіна. Чарговы раз я ўсім сэрцам адчуў, што кірунак, у якім рухаецца мая радзіма, якім бы складаным ні быў гэты рух, — адзіна правільны. І я шчаслівы, што жыву ва Ўкраіне», — прызнаўся бізнэсовец.

Радыё «Свабода» называе Міколу Латанскага вядомым бізнэсоўцам і піша, што ён стварыў рух «Сапраўдны поспех» і ўласную акадэмію лідэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?