Беларусь страціла яшчэ аднаго годнага сына, таленавітага рэжысёра свят, навукоўца, настаўніка і проста добрага чалавека Камінскага Аляксея Якаўлевіча. Яму было 42 гады. Галоўны рэжысёр сотні свят, у тым ліку прысвечаным юбілеям Янкі Купалы, Максіму Танку, адкрыццю Мірскага замка, сотні канцэртаў у Палацы Рэспублікі і на іншых пляцоўках.

Скончыў БДУКіМ у 1998 г. і застаўся ў ім да канца свайго жыцця. Ен кіраваў кафедрай рэжысуры абрадаў і свят, выпеставаў тысячу рэжысёраў-прафесіяналаў. Выдаў праграмы, дапаможнікі, кнігі, сярод апошніх «Жыццяздольнасць народнай традыцыі ў кантынууме сучаснай святочнай культуры», «Майстэрства вядучага» (у сааўтарстве з А.Спірыдовіч). Яго рэжысёрскія работы, кнігі, праграмы, артыкулы, сцэнарыі — гэта скарб, які ён пакінуў у спадчыну ўсім нам.

Развітанне з выдатным дзеячам беларускай культуры, мэтрам рэжысуры свят і абрадаў Камінскім Аляксеем Якаўлевічам адбудзецца на Альшэўскага 12 у рытуальнай зале 1 у нядзелю 28 кастрычніка з 12.00 да 12.45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0