Куфічныя дырхамы — гэта тонкія сярэбраныя манеты дыяметрам каля 25—30 мм, на абодвух баках якіх знаходзяцца арабскія легенды. У цэнтральнай частцы абодвух бакоў дырхама змешчаны радковыя легенды, якія змяшчаюць набожныя выслоўі і імёны ўладароў, у абавязковых кругавых легендах гэтых манет — працяг выслоўяў і найбольш значныя для нас выходныя дадзеныя (звесткі пра месца і год чаканкі).

Казьянкаўскі скарб куфічных дырхамаў з'яўляецца найбуйнейшым скарбам Старажытнай Русі. Скарб быў знойдзены ў 1973 годзе на правым беразе Дзвіны ў вёсцы Казьянкі на Полаччыне. Гэтыя каштоўнасці захоўваюцца ў музейным зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Агульная вага дырхамаў складае 19893,8 г срэбра 960°.

«Асноўная частка скарбу (7650 манет) паступіла ў фонды музея-запаведніка ў 1973-1974 гг. неўзабаве пасля выяўлення, пазней да іх дадаліся яшчэ 13 манет, якія паступілі з прыватных калекцый. Малодшая манета скарбу — дырхам Саманіда Нуха ібн Насра, бітая ў Самаркандзе ў 333 г. х. (944/945 г.) — дазваляе датаваць факт утойвання скарбу не пазней другой паловы 940-х гг.», — паведамляе прэс-служба музея.

Разглядзець скарб можа кожны ахвотны на сайце музея. Усе 7663 манеты знаходзяцца ў электронным каталогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?