Пад'езд дома, дзе бегаюць пацукі. Фота «Мінск-Навіны».
Як паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў ЖКГ Партызанскага раёна, штомесяц у доме труцяць пацукоў у планавым парадку. Перыядычна праводзяць і дадатковыя санітарныя апрацоўкі. Акурат такую рабілі 22 кастрычніка праз скаргі жыхароў на пацукоў у пад’ездзе.
Спецыялісты адзначаюць, што пасля дэратызацыі пацукам уласціва актывізоўвацца і выбягаць з падвалаў у пад’езды. Яны залазяць наверх праз смеццеправод, які даўно мае патрэбу ў рамонце.
Таксама камунальнікі сцвярджаюць, што жыхарам пад’езда раней прапаноўвалі заварыць смеццеправод, каб адрэзаць пацукам шлях у пад’езд, аднак людзі адмовіліся. У панядзелак зноў правядуць апытанне і калі збяруць подпісы хаця б 51% жыхароў пад’езда, смеццеправод закрыюць.