Уладальнік англійскага футбольнага клуба «Лестэр Сіці» Вішал Шрываданапрабха быў на борце верталёта, які разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту з поля стадыёна вечарам у суботу, гаворыцца ў паведамленні клуба.

Liam Hopkin

«Мы пацвярджаем, што Вішал Шрываданапрабха быў сярод тых, хто трагічна пазбавіўся жыцця ў суботу ўвечары, калі верталёт з ім і іншымі чатырма людзьмі на борце разбіўся каля стадыёна «Кінгс Пауэр». Ніхто з пяці чалавек, якія знаходзіліся на борце, не выжыў», — гаворыцца ў твітары клуба.

Трагедыя адбылася побач са стадыёнам каманды ў Лестэры пасля матчу з «Вэст Хэм Юнайтэд». Паведамлялася, што ўсяго ў верталёце знаходзіліся пяць чалавек, у тым ліку жонка і дачка бізнэсмэна.

Верталёт узляцеў з тэрыторыі стадыёна праз гадзіну пасля заканчэння матча, і, як паведамляюць відавочцы, рэзка пачаў губляць хуткасць, пасля чаго ўпаў побач з аўтамабільнай паркоўкай і загарэўся. Пажарным спатрэбілася 20 хвілін, каб патушыць агонь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0