president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзначаліць украінскую дэлегацыю на пасяджэнні асноўнай групы Мюнхенскай бяспекавай канферэнцыі, якая адбудзецца ў Мінску з 31 кастрычніка па 1 лістапада, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на 112 канал.

Украінскія СМІ звяртаюць асаблівую ўвагу на тое, што пасяджэнне групы Мюнхенскай бяспекавай канферэнцыі ўпершыню адбудзецца не ў заходняй краіне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, свой удзел у форуме пацьвердзілі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Арменіі Армен Саргсьян, прэм’ер-міністр Сербіі Ана Брнабіч і прэм’ер-міністр Малдовы Павел Філіп. Да абмеркаванняў пытанняў бяспекі ў рэгіёне далучацца таксама міністры замежных спраў Македоніі, Манголіі, Польшчы і Славакіі.

Згодна з праграмай, на паседжаньні будуць абмяркоўвацца праблемы бяспекі ў краінах Усходняй Еўропы і Еўра-Атлантычнага рэгіёна, у тым ліку, перспектывы Менскага працэсу развязання канфлікту на Данбасе, дачыненняў Усходу і Захаду, а таксама пагадненьняў аб звычайным і ядзерным узбраеньні ў рэгіёне.

Кіраўнік Мюнхенскай бяспекавай канфэрэнцыі (МБК) Вольфганг Ішынгэртакім чынам патлумачыў выбар месца правядзеньня паседжання:

«Узаемны давер у рэгіёне знізіўся да мінімуму, якога не бачылі з часоў халоднай вайны. У сувязі з гэтым МБК не магла абраць лепшага месца для правядзення сёлетняй сустрэчы. Менск гістарычна быў месцам, дзе на міжнародным узроўні намагаліся развязваць канфлікты і крызісы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0