Дырэктар дэпартамента агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва расійскага МЗС Андрэй Келін заявіў, што магчымае ўступленне Украіны і Грузіі ў НАТА стане каласальнай эканамічнай і ваеннай праблемай для Расеі, паведамляе ТАСС.
«Нам давядзецца выбудоўваць абарончы пояс паблізу Сочы, прыйдзецца выдаткоўваць каласальныя рэсурсы на тое, каб прадухіліць магчымыя дзеянні з боку імавернага праціўніка, гэта непазбежна», — сказаў ён.
Келін дадаў, што ў мяжы з Украінай вялікая працягласць, але яна «цалкам не абсталявана». Таму будзе неабходна выбудоўваць абарончыя эшалоны і пераводзіць абарончыя пабудовы на поўдзень. Аднак ён адзначыў, што пакуль не выпадае казаць пра хуткае ўступленне Украіны і Грузіі ў НАТА.