У Мінску каля будынка КДБ актывісты праводзяць штогадовую акцыю памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій «Ланцуг памяці».

Сабралася каля 20 чалавек. Сярод палітыкаў і актывістаў: Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Марына Адамовіч, Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў, Яўген Афнагель і іншыя.

Удзельнікі сталі ланцужком каля прыступак КДБ, нічога не скандуюць, у руках трымаюць толькі свечкі.

Затрыманняў няма.

Пасля завяршэння акцыі прыйшлі камунальнікі і прыбралі свечкі з прыступак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?