Менскія агенцтвы па арганізацыі сьвятаў б’юць трывогу: да навагодніх сьвятаў трохі больш за месяц, а замоваў на правядзеньне карпаратываў ды традыцыйных дзіцячых ялінак вобмаль.

Па словах супрацоўнікаў аднаго са сталічных агенцтваў па арганізацыі сьвятаў, у мінулым годзе ў гэты час ужо было амаль немагчыма зарэзэрваваць месца ў большасьці сталічных кавярняў, рэстаранаў ды забаўляльных установаў. Сёлета ж такіх замоваў вобмаль.

Скардзяцца на адсутнасьць замоваў і самадзейныя акторы, якіх менчукі колькі гадоў актыўна запрашалі ў якасьці Дзядоў Марозаў ды Сьнягурак. Відно і тут спрацаваў крызіс — беларусы шкадуюць грошы на сьвяты.

Ул. інф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0