Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што рашэнне ЗША аб выхадзе з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД) выкліча сур'ёзныя наступствы ў першую чаргу для Еўропы, перадае ТАСС.

«Нас цікавіць рэакцыя Еўропы на гэтае рашэнне ЗША аб выхадзе з ДРСМД. І хацелася б, каб Еўропа ведала і разумела наступствы, якія будуць у выпадку размяшчэння ракет сярэдняй далёкасці на тэрыторыі Еўропы», — сказаў Шайгу на сустрэчы з міністрам абароны Грэцыі Панасам Каменасам.

«Што тычыцца ракет сярэдняй і меншай далёкасці, як нам здаецца, не ўсе ў Еўропе разумеюць, што гэта рашэнне выкліча сур'ёзныя наступствы і для Еўропы ў тым ліку, а калі казаць дакладней, то для Еўропы — у першую чаргу. І нам здаецца, было б вельмі правільным больш шырокае абмеркаванне ў рамках НАТА і ЕС гэтага рашэння», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0