Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году — чорная ноч у гісторыі Беларусі. За адну ноч савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод расстраляных: Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў.

Для ўшанавання памяці нявінна забітых паэтаў і пісьменнікаў грамадскасць сабралася ў Курапатах.

На мерапрыемстве выступаюць паэты і барды.

«Сённяшнія літаратурныя чытанні не з'яўляюцца ні палітычнай акцыяй, ні нейкім перформансам — мы аддамо даніну памяці расстраляным пісьменнікам», — нагадваюць ініцыятары.

Відэа: Радыё Свабода.

Ганна Шапуцька, актывістка абароны Курапат.

Сцежка памяці.

Журналіст Сяргей Ваганаў.

Педагог Ганна Севярынец.

Арганізатар Ночы расстраляных паэтаў Зміцер Дашкевіч.

Выступае Уладзімір Арлоў.

Акцёр Юры Жыгамонт.