Прэс-служба Міністэрства адукацыі апублікавала адказ на ролік пра «загон» у БРСМ. Мінадукацыі не збіраецца ні расследаваць сітуацыю, ні даваць каментары.

«Яго змест [роліка] выклікае шмат пытанняў. Пры гэтым не ясна ні паходжанне роліка, ні тое, ці мела такая сітуацыя месца ў рэчаіснасці, ці гэта чарговая фэйкавая пастаноўка. І міністэрства адукацыі не збіраецца праводзіць якіх-небудзь расследаванняў на гэты конт, а тым больш даваць каментары»

«Разам з тым пазіцыя міністэрства выразная. Недапушчальна прымусовае ўступленне ў члены БРСМ. Ніякіх разнарадак на гэты конт у школах няма і быць не можа. БРСМ - добраахвотнае грамадскае аб'яднанне», — гаворыцца ў адказе Мінадукацыі.

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА 

БРСМ: Відэа пра прымусовы загон — старое

Дэпутат Марзалюк пракаментаваў відэа пра «загон у БРСМ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0