Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II плануе перадаць праўленне старэйшаму сыну — прынцу Уэльскаму Чарльзу. Ён можа ўзысці на трон праз тры гады.

Пра гэта паведамляе Daily Mirror са спасылкай на кнігу «Charles at 70: Thoughts, Hopes And Dreams» (Чарльз ў 70: Разважанні, надзеі і мары») каралеўскага карэспандэнта Роберта Джобсана.

Такім чынам каралева Вялікабрытаніі хоча адысці ад спраў ва ўзросце 95 гадоў. Пры гэтым, як сцвярджае газета, Яе Вялікасць «мае намер зрабіць Чарльза прынцам-рэгентам». Гэта азначае, што «Чарльз стане каралём ва ўсіх сэнсах гэтага слова, аднак фармальна Лізавета II працягне служыць свайму народу да самай смерці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0