У сераду прайшлі яшчэ восем матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У Міляне «Інтэр» прайграў грэцкаму «Панацінаікасу» — 0:1.

Нягледзячы на паразу «нэра‑дзуры» выйшлі ў 1/8 фіналу.

Прычына — у нічыі на Кіпры, дзе «Анортасіс», які вёў у ліку 2:0, ня здолеў утрымаць перамогу над «Вэрдэрам». «Немцы» (у двукосьсі таму, што галы забілі Дыега і Уга Алмэйда) здолелі адыграцца — 2:2.

Турнірнае становішча: Інтэр — 8, Панацінаікас — 7, Анортасіс — 6, Вэрдэр — 4.

Другую пуцёўку ў плэй-оф у гэтай групе разыграюць у вочнай сустрэчы грэкі і кіпрыёты. Матч пройдзе ў Афінах. «Вэрдэр» можа прэтэндаваць хіба на Кубак УЭФА.

***

Група «А»: «Бардо» — «Чэлсі» — 1:1, ЧФР (Клуж) ‑‑ «Рома» — 1:3.

Турнірнае становішча: Рома — 9, Чэлсі — 8, Бардо — 7, ЧФР — 4.

На дзьве пуцёўкі ў плэй-оф ЛЧ прэтэндуюць усе, апроч ЧФР. 9 сьнежня згуляюць «Чэлсі» - ЧФР, «Рома» - «Бардо».

***

Група «С»: «Шахцёр» Данецк — «Базэль» — 5:0, «Спортынг» — «Барсэлёна» — 2:5. А. Глеб правёў на полі ўвесь матч.

Турнірнае становішча: Барсэлёна — 13, Спортынг — 9, Шахцёр — 6, Базэль — 1.

«Шахцёр» заваяваў пуцёўку ў Кубак УЭФА. 9 сьнежня ён згуляе ў гасьцях з «Барсэлёнай».

***

Група «D»: «Атлетыка» Мадрыд — ПСВ — 2:1, «Лівэрпуль» — «Марсэль» — 1:0.

Турнірнае становішча: Атлетыка, Лівэрпуль — 11, Марсэль, ПСВ — 3.

«Атлетыка» і «Лівэрпуль» выйшлі ў 1/8 фіналу.

9 сьнежня: ПСВ - «Лівэрпуль», «Марсэль» - «Атлетыка».

***

Такім чынам вядомыя ўжо 13 камандаў, што выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Гэта «Манчэстар Юнайтэд», «Вільярэал», «Баварыя», «Ліён», «Арсэнал», «Порту», «Ювэнтус», «Рэал», «Барсэлёна», «Спортынг», «Інтэр», «Атлетыка», «Лівэрпуль».

«Ольбарг», «Зэніт», «Шахцёр» забраніравалі сабе месца ў 1/16 фіналу Кубку УЭФА.

Глядзі таксама:
БАТЭ - Рэал - 0:1
Сьцягі і партрэты. Фотарэпартаж з «Дынама» Юліі Дарашкевіч
Вынікі аўторка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?