Як паведамілі Свабодзе адразу некалькі крыніц, голас з запісу вельмі падобны да голасу намесніцы дырэктара 31-й гімназіі Менску.

30 кастрычніка Свабода апублікавала аўдыёзапіс, на якім чуваць, як жаночы голас настойліва змушае вучняў адной са школ Менску ўступаць у шэрагі БРСМ. Запіс за некалькі гадзінаў стаў вірусным, яго апублікавалі вядучыя мэдыя.

Як стала вядома Свабодзе, запіс быў зроблены вучнямі аднаго з клясаў 31-й гімназіі Менску. Адразу некалькі вучняў гімназіі паведамілі, што голас жанчыны з запісу вельмі падобны да голасу намесьніцы дырэктара 31-й гімназіі па выхаваўчай працы.

«Яе лёгка раззлаваць, часам зрываецца», — паведаміла Свабодзе адна з вучаніц гімназіі.

«Гэта падобна на яе. Запіс, хутчэй за ўсё, адбываўся ў мінулым годзе. Бо настаўнік, якога згадваюць у запісе, больш у нас не працуе. Асаблівага скандалу не было. Прынамсі, нам пра яго нічога не вядома», — гаворыць іншая вучаніца.

Частка суразмоўцаў зь ліку вучняў 31-й гімназіі ад размовы катэгарычна адмовілася, спаслаўшыся на нежаданьне мець праблемы з адміністрацыяй. У гімназіі № 31 ад камэнтароў таксама адмаўляюцца, зьвязацца з завучам па выхаваўчай працы пакуль немагчыма. Паводле інфармацыі агенцтва БелаПАН, яе ўжо выклікалі на размову ў аддзел адукацыі Менгарвыканкаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?