Непадалёк ад дома № 25 на вуліцы Фабрычнай раніцай 31 кастрычніка абрынуўся асфальт. Гарачая вада біла фантанам з труб, а асфальт працягваў абвальвацца некалькі гадзін, піша Еўрарадыё.
«Я з балкона дома назірала за ўсім, каля 9 раніцы гэта адбылося, — распавяла Еўрарадыё відавочца. — Колы машын былі схаваныя пад вадой. Гарачая вада біла фантанам, страшна так было… Дзірка ў асфальце ўсё болей і болей станавілася і пах непрыемны стаяў».
У «Мінскводаканале» паведамілі, што прычынай аварыі стала пашкоджанне каналізацыйнага калектара.
«Зараз высвятляем прычыну, там працуе брыгада, — адказалі ў «Водаканале». — Часткова абмежаваны дарожны рух. Гэта каналізацыйны калектар, на пітную ваду ў дамах гэта не паўплывае. Пацярпелых з-за аварыі няма».
0
0
0
0
0
0