Адно з самых сямейных нацыянальных сьвятаў ЗША адзначаецца з 1621 г.

Сёньня амэрыканцы адзначаюць Дзень падзякі (Thanksgiving Day). Адно з самых сямейных нацыянальных сьвятаў ЗША адзначаецца з 1621 году.

Пачалося ўсё зь першых перасяленцаў з Англіі, якія ў 1620 годзе высадзіліся на беразе Амэрыкі. На тэрыторыі сучаснага штату Масачусэтс была заснаваная Плімуцкая калёнія. Першыя жыхары той калёніі з дапамогай індзейцаў пачалі вырошчваць мясцовыя культуры.

Атрымаўшы першы багаты ўраджай, вырашылі прысьвяціць адзін дзень падзякам Богу за ягоную шчодрасьць.
За сьвяточны стол запрасілі індзейцаў. Тыя, паводле легенды, прынесьлі з сабой птушку, якую пазьней назвалі індычкай. З той пары мяса гэтай птушкі ў Дзень падзякі – традыцыйная страва на стале амэрыканцаў. Акрамя яе стол упрыгожваюць салодкі пірог з гарбузовым начыньнем, кукуруза, садавіна і арэхі, а таксама восеньскія кветкі.

Паводле традыцыі, у гэты дзень некалькі пакаленьняў амэрыканцаў зьбіраюцца ў доме самых старэйшых. За сьвяточным сталом па чарзе дзякуюць за ўсё тое добрае, што адбылася ў іхным жыцьці.

А ў Нью-Ёрку гэты дзень ад 1927 году адзначаюць грандыёзным парадам, які ладзіць буйнейшы ў сьвеце ўнівэрмаг «Мэйсі». Сёлета ў парадзе прыме ўдзел каля 3,5 мільёнаў чалавек.

Дзень падзякі шануюць таксама ў Канадзе. Тут яго адзначаюць у другі панядзелак кастрычніка.

СП, паводле ru.wikipedia.org

 Рэпрадукцыя карціны Жана-Люі Фэры "Першы дзень падзякі".

Рэпрадукцыя карціны Жана-Люі Фэры "Першы дзень падзякі".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0