Уладзімір Пуцін падпісаў канцэпцыю міграцыйнай палітыкі. Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў, выступаючы на VI Сусветным кангрэсе расійскіх суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, піша РІА Навіны.

«Яна накіраваная ў тым ліку на фарміраванне найбольш камфортных умоў для перасялення ў Расію на пастаяннай аснове суайчыннікаў з-за мяжы, а таксама на стварэнне выразных правіл уезду і атрымання права на пражыванне, працу, атрыманне расійскага грамадзянства», - сказаў кіраўнік РФ.

Пуцін абвінаваціў Украіну і краіны Балтыі ў тым, што там «перапісваецца гісторыя, вядзецца барацьба з помнікамі і з расейскай мовай».

У такіх умовах Расея будзе рашуча абараняць правы і інтарэсы суайчыннікаў, падкрэсліў Пуцін.

«Мы будзем рады і тым, хто захоча прыехаць да нас на часовай аснове, і тым, хто прыме рашэнне аб атрыманні грамадзянства або аб пастаянным жыхарстве ў Расіі. А тым, каго беззаконна пераследуюць, каму пагражае небяспека, будзем рабіць усё для таго, каб забяспечыць іх абарону і даць прытулак «, - заявіў ён.

Пуцін адзначыў, што працэдура атрымання расійскага грамадзянства будзе і далей спрашчацца. Паводле яго словаў, за апошні час шматлікія бюракратычныя перашкоды былі знятыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0