Цела саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі рассеклі і знішчылі пасля таго, як яго задушылі ў генконсульстве Саудаўскай Аравіі, гаворыцца ў заяве стамбульскай пракуратуры, пішуць інфармагенцтвы.

Праваахоўнікі падкрэслілі, што забойцы дзейнічалі паводле загадзя вызначанага плану.

Адзначаецца, што перамовы з генпракурорам Саудаўскай Аравіі, які наведаў Турцыю, не прынеслі выніку.

«Саудаўскі бок не адказаў на пытанні - аб наяўнасці плана забойства, імя мясцовага саўдзельніка злачынцаў, месцазнаходжанне цела», - гаворыцца ў заяве.

Саудаўскі журналіст Джамаль Хашогі, які працаваў аглядальнікам амерыканскай газеты Washington Post і з 2017 года жыў у ЗША, знік у Турцыі 2 кастрычніка, пасля таго, як увайшоў у будынак генконсульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Дзяржаўныя СМІ Эр-Рыяда ў ноч на 20 кастрычніка паведамілі, што Хашогі мёртвы. Адзначалася, што да яго гібелі прывяла сварка з супрацоўнікамі консульства.

У межах расследавання забойства затрымалі 18 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0