Следчыя высвятляюць абставіны забойства 41-гадовага мужчыны. Пра гэта БелТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Сяргей Балсун.
«Раніцай 30 кастрычніка цела мясцовага жыхара з нажавымі раненнямі было знойдзена ў пакоі аднаго з інтэрнатаў горада. Паводле следства, напярэдадні мужчына выпіваў са сваёй 39-гадовай жонкай. Па падазрэнні ў забойстве жанчына была затрыманая і падчас допыту прызналася», - паінфармаваў Сяргей Балсун.
Фота УСК па Магілёўскай вобласці.
Падчас выпіўкі муж і жонка пасварыліся. Жанчына некалькі разоў ударыла мужчыну нажом і пайшла спаць. Назаўтра, пабачыўшы, што мужык не дыхае, выклікала хуткую. Нож адпраўлены на экспертызу. Ідзе следства.