Савет Рэспублікі ўхваліў сёння на пасяджэнні сесіі ратыфікацыю пагаднення паміж урадамі Беларусі і Грузіі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян, перадае карэспандэнт БелТА.

Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, міжурадавае пагадненне падпісана ў Тбілісі 22 сакавіка гэтага года падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Прадугледжваецца бязвізавы ўезд і знаходжанне грамадзян Беларусі і Грузіі на тэрыторыі дзяржаў-бакоў тэрмінам не больш за 90 дзён у каляндарным годзе з даты першага ўезду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0