Сёння прайшлі тры прапушчаныя гульні ранейшых тураў чэмпіянату краіны па футболе. Прычым сустракаліся ўсе шэсць камандаў, што займаюць верхнія шэсць радкоў у табліцы.

«Шахцёр» перамог «Віцебск» — 2:1, жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і мінскае «Дынама» згулялі ўнічыю — 0:0, а БАТЭ ў гасцях атрымаў валявую перамогу над брэсцкім «Дынама» — 3:1 (Барысаў пасля першага тайма саступаў 0:1).

Пасля 26 тураў: БАТЭ — 66, Шахцёр — 54, Віцебск — 53, Дынама Мінск — 51, Тарпеда-БелАЗ — 47, Дынама Брэст — 45.

Да канца чэмпіянату засталося правесці чатыры туры. Наступны, 27-ы тур, ужо на гэтых выходных. БАТЭ згуляе з «Нёманам», «Шахцёрам» з «Промнем», а «Віцебск» — з мінскім «Дынама».

Барысаўцам, каб заваяваць залатыя медалі, дастаткова ў чатырох матчах набраць адзін бал, напрыклад, дастаткова нічыёй з «Нёманам». Ну і каб «Шахцёр» перамог ва ўсіх гульнях.

БАТЭ з 2006 года — нязменны чэмпіён краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0