Абраны прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару абвясціў, што плануе перанесці пасольства краіны ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Пра гэта ён напісаў у сваім твітары.

У адказ прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаніягу павіншаваў Балсанару з гэтым рашэннем, назваўшы яго «гістарычным, верным і выдатным крокам».

Ізраіль лічыць Іерусалім сваёй адзінай і непадзельнай сталіцай. Палесцінская адміністрацыя настойвае на тым, што Усходні іерусалім павінен належаць будучай арабскай дзяржаве.

Раней пра перанос пасольстваў заявілі ЗША і Гватэмала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0