На 81-м годзе жыцця памёр кампазітар Ігар Лучанок.

фота oo-spb.by

фота oo-spb.by

«Спадчына», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць» — песні, музыку для якіх стварыў Ігар Лучанок, часта ўспрымаюцца як народныя. 

Ігар Лучанок нарадзіўся ў 1938 у Мінску ў сям'і доктара, але пражыў у сталіцы ўсяго першыя тры месяцы жыцця, пасля бацьку перавялі на працу ў Мар'іну Горку.

У Мінск сям'я вярнулася толькі пасля вайны, тут Лучанок вучыўся ў музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, яго першым інструментам былі цымбалы. У студэнцкія часы яго настаўнікамі ў кампазітарскім майстэрстве былі Анатоль Багатыроў і Ціхан Хрэннікаў. 

Лучанок 35 гадоў узначальваў Беларускі саюз кампазітараў. «Мяне яшчэ Машэраў прызначыў», — казаў ён.

Чытайце: Ігар Лучанок: Грошы — зло, або Пяць фактаў пра кампазітара

Чытайце: Ігар Лучанок. Правілы жыцця

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0