Нападаючых мінскага «Дынама» Андрэя і Сяргея Касціцыных выклікалі ў зборную Беларусі па хакеі на Кубак чатырох нацый velcom, паведамілі БелТА ў прэс-службе федэрацыі хакея.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Андрэй Сідарэнка вырашыў запрасіць з стану «зуброў» таксама Аляксандра Кітарава і Яўгена Кавыршына.

Нападніка Аляксандра Маляўку з «Нёмана», які атрымаў траўму, заменіць Андрэй Бялевіч з «Дынама-Маладзечна». Зборная Беларусі пачне падрыхтоўку да турніру 5 лістапада.

Хакеісты «Дынама», якія 6 лістапада правядуць выязны матч з «Сочы» ў чэмпіянаце КХЛ, далучацца да каманды пасля вяртання ў Мінск. Кубак чатырох нацый velcom пройдзе ў «Чыжоўка-Арэне» з 8 па 10 лістапада. Супернікамі беларусаў стануць хакеісты Францыі, Славеніі і Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0