Нацыянальны банк Беларусі разгледзіць пытанне аб змене стаўкі рэфінансавання ў пачатку снежня.

Павелічэнне або зніжэнне стаўкі рэфінансавання магчыма не больш чым на 0,25 працэнтнага пункта, заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 27 лістапада падчас справаздачы прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта паведамляе прэс‑служба кіраўніка дзяржавы.

З 12 лістапада стаўка рэфінансавання Нацбанка роўная 11%. Сёлета яна павышалася чатыры разы
(1 ліпеня — з 10% да 10,25%, 13 жніўня — да 10,5%, 15 кастрычніка — да 10,75%).

Стаўка рэфінансавання — працэнтная стаўка, пад якую цэнтральны банк краіны выдае крэдыты камерцыйным банкам. Яна вызначае ўсе астатнія стаўкі працэнтаў у эканоміцы, адбіваецца на стаўленні насельніцтва да зберажэнняў і інвестыцый. Частата змены стаўкі рэфінансавання залежыць ад тэмпаў інфляцыі і мэтаў грашова‑крэдытнай палітыкі, што праводзіцца ўрадам і цэнтральным банкам.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0