«Калі мы будзем рашэнне прымаць па Абхазіі і па Паўднёвай Асеціі — гэта будзе наша рашэнне. Не рашэнне пад ціскам Расіі», — заявіў 24 лістапада Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю агенцтву Франс Прэс. Поўны тэкст інтэрв\’ю апублікаваны 27 лістапада на афіцыйным сайце прэзідэнта Беларусі.

«Мы хацелі б прайсці гэты шлях, як прайшлі яго расіяне, — сказаў ён. — Прэзідэнт павінен падпісаць указ, калі гэта прызнанне. Але я хацеў бы, каб гэтая тэма прагучала ў грамадстве, каб наш новы парламент гэта абмеркаваў».

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што «калі хтосьці ставіць гэтае пытанне ў залежнасць ад Расіі, што гэта — падтрымка Расіі — дарэмна». «Ды я ніякага ціску і не пацярпеў бы адносна гэтага, — заявіў прэзідэнт.

— Не думаю, што гэта вельмі важнае сёння пытанне для іх.
Ужо яны існуюць дэ‑факта і дэ‑юрэ як незалежныя дзяржавы».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0