Лягенда італьянскай музыкі Адрыяна Чэлентана выпускае новы альбом, які, паводле ягоных словаў, складаецца зь дзьвюх частак.

Новы альбом зьмяшчае хіты, якія даўно ведаюць, але зробленыя яны ў новай аранжыроўцы.

Апроч таго, дыск утрымлівае дзьве новыя песьні. Адна зь іх - «Сны пра Чарнобыль» (Sognando Chernobyl), якая зьяўляецца адмысловай перасьцярогай для людзей, якія, на думку музыкі, зьнішчаюць сябе і планету.

Да песьні таксама зьняты 10-хвілінны відэакліп, які, на думку крытыкаў, «моцна дзейнічае на пачуцьці, бо распавядае пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы для здароўя людзей».

Паводле delfi.lt

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру