29 лістапада 1938 г. быў расстраляны Браніслаў Тарашкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, адзін зь лідэраў нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, аўтар «Беларускай граматыкі для школ».

Тарашкевіча двойчы кідалі ў турму ў Польшчы – ён жа ўзначальваў БСРГ ды быў адным з кіраўнікоў «Змаганьня».

У верасьні 1933 г. ён, паводле г.зв. абмену палітвязьнямі, прыехаў у СССР. Жыў у Маскве, покуль ня быў у траўні 1937 г. арыштаваны, а ў студзені 1938 г. засуджаны да вышэйшай меры пакараньня.

У 1957 г. Тарашкевіч быў рэабілітаваны. Ягоным імем названа вуліца хіба толькі ў Радашкавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?