У Нігерыі ў выніку беспарадкаў у горадзе Джос загінулі, сама мала, 300 чалавек. Пра гэта ў суботу паведаміла агенцтва Associated Press.

Аднак Reuters, праўда, спасылаючыся на крыніцы ў Чырвоным Крыжы, у вулічных сутыкненьнях загінулі 20 чалавек і каля 300 пацярпелі.

Сутычкі адбыліся паміж прадстаўнікамі народнасьці хауса, якія трымаюцца мусульманства, і прадстаўнікамі народнасьцю бера, якія зьяўляюцца хрысьціянамі.

Беспарадкі пачаліся ў пятніцу пасьля правядзеньня мясцовых выбараў. У выніку сутыкненьняў спалена ля сотні дамоў, у тым ліку цэрквы і мячэты. Улады абвясьцілі ў горадзе камэнданцкую гадзіну і ўвялі войскі.

***

Тым часам колькасьць загінулых у Мумбаі (Індыя) дасягнулі 195 чалавек. А індыйскі гатэль "Тадж-Махал" цалкам ачышчаны ад баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?